Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

17 марта 2014
4 чалавекі прызначаныя кіраўнікамі мясцовых выканаўчых органаў. Так, Андрэй Мулярчык атрымаў пасаду старшыні Пінскага гарвыканкама. Уладзімір Анішчык узначаліў Свіслацкі райвыканкам. Старшынёй Вілейскага райвыканкама стаў Віктар Кот. У новай пасадзе кіраўніка Касцюковіцкага райвыканкама зараз і Дзмітрый Малашанка. Даючы згоду на гэтыя прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, чаго чакае ад новых кіраўнікоў, у першую чаргу, аздараўлення галіны АПК.
Вакантныя пасады сёння размеркаваныя і ў адукацыйнай галіне. Месца рэктара Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі заняў Павел Саскевіч. Аналагічная пасада і ў яго калегі Аляксея Ягорава. Ён узначаліць Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Усе падрабязнасці кадравага дня ў Прэзідэнта глядзіце ў нашых наступных выпусках.