Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце СНД

11 октября 2019

У Ашхабадзе праходзіць саміт СНД

Лідары ўжо абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях у вузкім складзе. Выказаныя ініцыятывы па паглыбленні супрацоўніцтва ў Садружнасці, развіцці электроннага гандлю, увядзенні адзінай візы ў СНД і пашырэнні партнёрства з трэцімі краінамі. Выступленне беларускага лідара было вельмі дакладным. Аляксандр Лукашэнка закрануў ключавыя праблемы і шляхі для ўмацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання. Сярод прапаноў - поўнамаштабная прамысловая кааперацыя, стварэнне новых сумесных канкурэнтаздольных вытворчасцяў. А таксама пашырэнне ўнутранага рынку краін Садружнасці, першым чынам за кошт далейшай лібералізацыі гандлю таварамі і паслугамі. 


Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Туркменістана

Як вядома, такія саміты - гэта яшчэ добрая пляцоўка для двухбаковых сустрэч. Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння правёў перамовы са сваім туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым. Падрабязнасці ў наступных выпусках.