Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Казахстан

24 октября 2019
Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Нурсултан Назарбаеў. Ля трапа самалёта беларускага лідара сустрэў асабіста кіраўнік рэспублікі Касым-Жамарт Такаеў.

Абноўленае пасольства Беларусі адкрылася ў Нур-Султане 


Заўтра прэзідэнты правядуць афіцыйныя перамовы. Лейтматыў - гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Гэта пашырэнне лінейкі прамысловых праектаў, сельская гаспадарка, лагістыка і нафтахімічная галіна. А сёння ў Нур-Султане адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця цэлага комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Казахстане. Ён складаецца з адміністрацыйнай пабудовы, жылога дома на 10 кватэр і рэзідэнцыі пасла. Дарэчы, пасольства нашай краіны зараз знаходзіцца ў дыпламатычным квартале Нур-Султана. Сярод суседзяў ЗША, Рэспубліка Карэя і Расія. Хутка з'явяцца прадстаўніцтвы Кітая, Узбекістана, ААЭ і Саудаўскай Аравіі. 

Бізнес-форум Беларусі і Казахстана - кантракты на 75 мільёнаў долараў


На гэтым праграма Беларусі і Казахстана не сканчаецца. У Нур-Султане завяршыўся сумесны бізнес-форум. Удзел у ім прынялі дзве сотні прадпрыемстваў. Бакі падпісалі вялікія кантракты на 75 мільёнаў долараў. Прычым спектр пагадненняў ад машынабудавання да фармацэўтыкі.

Казахстану цікавы Гомсельмаш 


Чакаецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў абмяркуюць удзел казахстанскага боку ў дзейнасці Гомсельмаша. У рамках кааперацыі прадстаўнікі афіцыйнага Нур-Султана могуць купіць акцыі прамысловага гіганта. Адзначым, што абодва прэзідэнты ідэю падтрымалі.