Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з журналістамі

23 марта 2014
Беларусь сёння выбірае дэпутатаў мясцовых Саветаў 27-га склікання. У спісе кандыдатаў - 22 223 чалавекі. У 11 раніцы на ўчастку №1 Вяснянскай выбарчай акругі прагаласаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гэты ўчастак завуць самым спартыўным у горадзе. Па-першае, таму што ён знаходзіцца ў Беларускім універсітэце фізкультуры. Па-другое, тут галасуюць вядомыя спартсмены. Кіраўнік дзяржавы прыехаў на ўчастак разам з малодшым сынам Мікалаем. У спісах Вяснянскай выбарчай акругі - 3 кандыдаты. З іх праграмамі Прэзідэнт азнаёміўся напярэдадні. Пасля працэсу рэгістрацыі Аляксандр Лукашэнка зрабіў свой выбар у кабінцы для галасавання, а затым разам з сынам Мікалаем апусціў бюлетэнь у ўрну перад аб'ектывамі дзясяткаў фота- і тэлекамер.

Затым Прэзідэнт пагутарыў з журналістамі. Як заўсёды, без купюр Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні нашых калегаў. У прыватнасці, журналісты пацікавіліся, як ацэньвае Прэзідэнт цяперашнюю выбарчую кампанію.

Пра выбары, сітуацыю ва Украіне, лёс урада… Адказы Кіраўніка дзяржавы на пытанні журналістаў слухайце ў спецыяльным праекце ў рамках нашай выніковай праграмы Галоўны эфір у 21 гадзіну.