Прывітанне ўдзельнікам Кніжнай выставы і сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час"

8 февраля 2017

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Кніжнай выставы і сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час"

"Літаратура адыгрывае выключную ролю ў рашэнні агульнанацыянальных задач, захаванні духоўнай спадчыны, актывізацыі дыялогу культур. Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену ідэямі, прымае шматлікіх гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Сімвалічна, што дзякуючы выставе тэма 500-годдзя ўсходне-славянскага кнігадрукавання набудзе шырокае міжнароднае гучанне".