Беларусь і Расія сёння адзначаюць Дзень яднання. З гэтай нагоды Старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў і расіян. Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэты перыяд адзначаны важкімі дасягненнямі ў супрацоўніцтве.
"Закладзеныя ў аснову нашага яднання прынцыпы ўзаемнага даверу і раўнапраўя дазваляюць праводзіць узгодненую знешнюю палітыку, паспяхова змагацца з сучаснымі выклікамі і пагрозамі... Саюзнае будаўніцтва забяспечвае захаванне агульнай гуманітарнай прасторы, паглыбленне ўсебаковых культурных сувязяў, падтрыманне цёплых чалавечых адносін. Паміж нашымі краінамі няма адчужанасці, ёсць свабода перамяшчэння і працаўладкавання, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да медыцынскіх паслуг і адукацыі. Неабходна і далей пашыраць беларуска-расійскае супрацоўніцтва", гаворыцца ў звароце.
Таксама з Днём яднання Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, старшынь Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, урада Расіі, Савета Федэрацыі, Дзярждумы, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.
Прэзідэнт А. Лукашэнка звярнуўся да беларусаў і расіян
2 апреля 2019













