Прэзідэнт 20 верасня прыме ўдзел у вучэннях "Захад-2017"

18 сентября 2017

Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка 20 верасня прыме ўдзел у сумесных стратэгічных вучэннях Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Як толькі што паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў вучэнняў на Барысаўскім палігоне. Акрамя Прэзідэнта чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага камандавання Узброеных сіл Расіі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур - Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, замежных назіральнікаў і дыпламатаў.