Гадзіну таму борт высокага госця прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
У маі Пакістан упершыню наведаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандра Лукашэнку ў Ісламабадзе вельмі чакалі - гэта чыталася і ў антуражы, і ў прывітанні. Ля трапа Кіраўніка беларускай дзяржавы асабіста прывітаў прэм'ер-міністр краіны. У Пакістане Наваз Шарыф - самы аўтарытэтны і ўплывовы палітык.
З моманту іх апошняй сустрэчы прайшло крыху больш за два месяцы. У знак глыбокай пашаны, прызнання і сяброўства ў Мінску пакістанскага прэм'ер-міністра сустракаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Сёння ў чатыры гадзіны Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф сустрэнуцца ў Палацы Незалежнасці. Перамовы адбудуцца ў вузкім і пашыраным складах. Акрамя таго, за час трохдзённага візіту Наваз Шарыф правядзе шэраг афіцыйных сустрэч, наведае машынабудаўнічыя прадпрыемствы. На заўтра зноў запланаваная сустрэча з беларускім Прэзідэнтам - палітыкі адкрыюць беларуска-пакістанскі бізнес-форум. Удзел у ім возьмуць каля 30 кампаній.













