Маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці дэмакратычна і спакойна

28 апреля 2016

Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства.

Плануецца, што сама перадвыбарная кампанія пачнецца 7 чэрвеня. А ўжо на наступны дзень Цэнтральная камісія зацвердзіць план арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў і межы выбарчых акруг. На думку Кіраўніка дзяржавы, асаблівую ўвагу варта надаць фарміраванню выбарчых камісій.

Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з датай 11 верасня для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў. Яны пройдуць у адзін тур, а пераможцаў вызначыць прынцып адноснай большасці. Мяркуецца, што выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу пройдуць паэтапна - з 18 чэрвеня па 18 верасня.