Маючае адбыцца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы павінна быць эфектыўным і даць практычныя вынікі

20 июня 2017

Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас рабочай сустрэчы з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Мерапрыемства пройдзе 29-30 чэрвеня ў Маскве. Парадак дня звярстаны, у яго ў тым ліку будуць уключаныя пытанні прамысловай кааперацыі Беларусі і Расіі. Паралельна ў гэтыя дні пройдзе форум рэгіёнаў дзвюх краін. На гэты раз ён прысвечаны высокім тэхналогіям і інавацыям. Да падпісання ўжо гатовыя 60 праектаў дакументаў. Чакаецца, што Беларусь і Расія падпішуць кантракты не менш чым на 300 мільёнаў долараў. Вытворцы прадэманструюць свае тавары на спецыялізаванай выставе.

Сёння Беларусь падтрымлівае прамыя гандлёва-эканамічныя сувязі з 80-ю рэгіёнамі Расіі. Створана амаль сотня зборачных вытворчасцяў. Сёлета паміж краінамі азначыўся трэнд да аднаўлення тавараабароту. За студзень-красавік ён склаў больш чым 9,5 мільярда долараў. Тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года 126 %.