Праваслаўныя адзначылі Раство Хрыстовае

8 января 2016

Па традыцыі радасць гэтага светлага дня разам з беларускімі вернікамі раздзяліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы наведаў свточнае набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска разам з малодшым сынам Мікалаем. Са святам Раства гасцей павіншавалі выхаванцы нядзельнай школы. Прэзідэнт уручыў дзецям падарункі і разам з сынам і Мітрапалітам Паўлам запаліў калядную свечку.

У цёплай атмасферы Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з вернікамі. Кіраўнік дзяржавы закрануў важнасць духоўнага развіцця грамадства, узаемадзеянне царквы і дзяржавы. Асобна Прэзідэнт закрануў і тэму міжканфесійнага міру, а таксама клопату аб будучыні Беларусі.

У якасці падарунка Кіраўніку дзяржавы Мітрапаліт Павел паднёс абраз Збавіцеля, напісаны і асвячоны на гары Афон. Аляксандр Лукашэнка перадаў Беларускай праваслаўнай царкве карціну "Віфлеемская зорка". Яна выкананая ў тэхніцы сожская скань.