Урад і Нацбанк павінны захаваць станоўчую сітуацыю ў эканоміцы Беларусі

1 апреля 2015

Такое даручэнне даў Прэзідэнт напярэдадні на сустрэчы з прэм'ер-міністрам і кіраўніком вышэйшай фінансавай установы краіны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у першым паўгоддзі на фінансавым рынку азначылася некаторая раўнавага. Тым не менш, ёсць праблемныя пытанні, якія варта абмеркаваць, каб у будучыні быць да іх гатовымі.

Кіраўнік Нацбанка Беларусі паведаміў, што попыт насельніцтва на куплю валюты не павялічыўся, а дэпазіты ў беларускіх рублях выраслі. Урад і Нацбанк прадоўжаць палітыку паніжэння працэнтных ставак. Крэдыты павінны стаць больш даступнымі, асабліва для юрыдычных асоб. Таксама неабходна не дапусціць росту інфляцыі, якая сёння не перавышае 18%.