Урад да 1 мая павінен унесці на разгляд Прэзідэнта прапановы па далейшым лёсе камвольнага камбіната

5 апреля 2013

Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў сёння падчас наведвання прадпрыемства Сукно. Сутнасць плана ўрада  не мадэрнізаваць Камволь, а перавезці на дзеючыя плошчы  адкрытага акцыянернага таварыства Сукно і Слонімскай фабрыкі. Гэта  будзе каштаваць бюджэту ўтрая танней. На вызваленых плошчах камвольнага камбіната прапаноўваецца стварыць буйны выставачны цэнтр. Аднак Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў яшчэ раз дэталёва ўсё прааналізаваць, указаўшы на слабую прапрацоўку прапаноў. Паралельна кіраўніцтву прадпрыемства Сукно Кіраўнік дзяржавы параіў не адмаўляцца ад прапрацоўкі ўласнага плана мадэрнізацыі прадпрыемства.


Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў Камітэту дзяржкантролю вывучыць пытанне па выкарыстанні беларускімі швейнымі прадпрыемствамі айчыннай сыравіны.