Правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ Беларусі зменяцца

12 марта 2014

Учора Прэзідэнт правёў нараду па сістэме адукацыі. Як паказала ўступная кампанія мінулага года, вакантнымі так і засталіся больш за 2 000 бюджэтных месцаў у ВНУ і каля дзевяцісот - у ССНУ. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэтая праблема звязаная з нізкай папулярнасцю некаторых спецыяльнасцяў. Моладзь становіцца прагматычнай, імкнецца выбіраць прыбытковыя прафесіі. Але, акрамя вучобы, зазначыў Кіраўнік дзяржавы, у выпускнікоў з'яўляюцца і іншыя прывабныя варыянты жыццеўладкавання. Напрыклад, бізнес.


Новая рэдакцыя не нясе карэнных змен па прыёме ў навучальныя ўстановы. Яна, хутчэй, вырашыць праблемы набору абітурыентаў на вострадэфіцітныя спецыяльнасці апошніх гадоў. Гэтыя правілы дадуць шэраг прэферэнцый для тых, хто паступае на спецыяльнасці педагагічнага, ваеннага і сельскагаспадарчага профіляў. Льготы чакаюць і абітурыентаў спецыяльнасцяў фізкультуры, якія дасягнулі значных вынікаў у спорце.