Пазітыўныя змяненні і ў эканоміцы, і ў палітыцы: новая старонка ў адносінах Беларусі і Аўстрыі

12 ноября 2019
у Вене працягваецца сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы і Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі. Афіцыйным перамовам папярэднічала цырымонія прывітання ва ўнутраным двары палаца Хофбург (гэта рэзідэнцыя аўстрыйскага лідара). Убачыць беларускага Прэзідэнта, а таксама цырыманіял з удзелам ганаровай варты і выкананнем гімнаў дзвюх краін сабралася мноства гараджан.

Затым перамовы прэзідэнтаў прайшлі ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмеркавалі працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Апошнія некалькі гадоў адзначаны палітычным уздымам у адносінах Беларусі і Аўстрыі. У эканоміцы таксама пазітыўны трэнд. Аўстрыя заўсёды падтрымлівала нас на еўрапейскім трэку. Эксперты аднадушныя ў тым, што менавіта з Вены пачынаецца і новая старонка ў адносінах Беларусі з Еўрасаюзам. Наконт чаго ўжо дамовіліся на гэтую хвіліну: Аўстрыя дапаможа Беларусі з укараненнем тэхналогіі 5G. Гэта прадугледжвае сумесная дэкларацыя аб умацаванні супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. 

Сёння дзень будзе ў цэлым насычаны перамовамі: Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі. Затым наш Прэзідэнт далучыцца да работы аўстрыйска-беларускага бізнес-форуму.