Віншаванні з галоўным дзяржаўным святам накіраваў і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў

3 июля 2013

Напярэдадні ў Баку гучаў гімн нашай краіны. Менавіта з выканання галоўных музычных сімвалаў Беларусі і Азербайджана ў пасольстве пачалося афіцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Беларусі. Павіншаваць даўніх сяброў - беларусаў тут інакш не называюць - прыйшлі некалькі соцень чалавек: прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Азербайджана, віцэ-прэм'ер краіны, дэпутаты Мілі Меджліса, дыпламаты, бізнесмены, ветэраны і прадстаўнікі таварыства дружбы Азербайджан - Беларусь. Без падарункаў не абышлося. Спецыяльны дыплом за асабісты ўклад у развіццё эканамічнага супрацоўніцтва пасол нашай краіны Мікалай Пацкевіч уручыў кіраўніку наглядальнага савета Гянджынскага аўтамабільнага завода.