Віншаванні з Днём Перамогі паступаюць у адрас Аляксандра Лукашэнкі ад кіраўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый

9 мая 2019

Віншаванні з Днём Перамогі паступаюць у адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. У ліку першых беларускага лідара павіншаваў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"9 мая аддаюць даніну падзякі і глыбокай пашаны ўсім тым, хто сваімі подзвігамі на франтах, у партызанскіх атрадах, у падполлі набліжаў Перамогу. Наш святы абавязак - захоўваць памяць аб іх незлічоных ахвярах, акружаць клопатам і ўвагай ветэранаў і, вядома, змагацца супраць любых спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны дзеля палітычнай кан'юнктуры", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падкрэсліў: "Упэўнены, што добрыя традыцыі сяброўства і ўзаемападтрымкі нашых народаў, якія прайшлі суровае выпрабаванне ваенных гадоў, і надалей паслужаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця і ўмацавання двухбаковых адносін, стратэгічнага партнёрства і шматпланавага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі".

У віншавальнай тэлеграме першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева гаворыцца: "У гэтае святое для ўсіх нас свята мы з павагай схіляем галовы перад усімі ветэранамі. Мы поўныя самай глыбокай падзякі воінам-франтавікам і працаўнікам тылу за іх самаахвярнасць і гераічнасць. З гонарам успамінаем загінуўшых на палях бітваў".

Таксама свае віншаванні Аляксандру Лукашэнку накіравалі дзеючы кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Сардэчна павіншаваў з 74-й гадавінай Вялікай Перамогі беларускі народ і яго лідара Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мерзіёеў. Кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што Дзень Перамогі - гэта светлае свята, якое сцвярджае ідэю мірнага суіснавання, добрай волі і гуманізму.

Віншаванні накіраваў і Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.