Віншаванні з Днём Незалежнасці ў гэты дзень Беларусь атрымлівала з усяго свету

7 июля 2013

Аднымі з першых гэта зрабілі расіяне. Цёплыя словы Аляксандру Лукашэнку перадаў расійскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін, іншыя кіраўнікі краін СНД, Старшыня КНР, Кубы, каралі Саўдаўскай Аравіі, Тайланда, Швецыі і Іспаніі, прэзідэнты Аўстрыі, Італіі, В'етнама, Індыі, Рэспублікі Карэя, Грэцыі, Афганістана, Сербіі, Сінгапура, Швейцарыі, Інданезіі, Турцыі, Бангладэш. Кіраўніка беларускай дзяржавы павіншаваў Папа Рымскі Францыск. Дарэчы, у Пантыфіка на гэтым тыдні была яшчэ адна падстава перадаць беларусам прывітанне, але пра гэта крыху пазней.