Віншаванні з Днём Незалежнасці. Імклівае развіццё ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам адзначае цэлы шэраг еўрапейскіх лідараў

3 июля 2020
Віншаванні з Днём Незалежнасці працягваюць прыходзіць на адрас Прэзідэнта і беларускага народа ад кіраўнікоў дзясяткаў дзяржаў: ад краін Еўрасаюза і СНД да нашых афрыканскіх партнёраў. Нас віншуюць аўтарытэтныя палітычныя і грамадскія дзеячы. Імклівае развіццё ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам адзначае цэлы шэраг еўрапейскіх лідараў. Інтэнсіўнасць развіцця беларуска-нямецкіх адносін падкрэсліў Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Шчаслівай будучыні беларускаму народу і найлепшыя пажаданні асабістага дабрабыту перадаў Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен.

Да віншаванняў далучаюцца і кіраўнікі аўтарытэтных міжнародных арганізацый: ААН, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, АДКБ, СНД. Вядомыя палітыкі з усяго свету і члены манаршых сем'яў. Найлепшыя пажаданні росквіту і дабрабыту народу Беларусі перадалі кароль Швецыі Карл XVI Густаў і кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр. Цёплыя словы віншаванняў накіравалі кіраўнік Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум, і спадчынны прынц Абу-Дабі Махамед бін Зайд аль-Нахая. Росквіту беларускаму народу пажадаў імператар Японіі Нарухіта. Шчырыя словы віншаванняў накіравала каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая.


Высокі ўзровень двухбаковых адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе і агульных інтарэсах адзначыў Рэджэп Таіп Эрдаган. Турэцкі лідар у пасланні Прэзідэнту Беларусі выказаў надзею на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва.