Віншаванні з Днём Незалежнасці працягваюць прыходзіць на адрас беларусаў і Прэзідэнта

4 июля 2018

Шчырыя і найлепшыя пажаданні прыйшлі ад кіраўнікоў дзяржаў, каралёў, урадаў найбуйнейшых дзяржаў Кітая, Індыі, Расіі, ЗША, краін Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў, дзяржаў Садружнасці прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, вядомых палітыкаў. Геаграфія адпраўнікоў - ад Абу-Дабі да Стакгольма, ад Пхеньяна і Дакі да Вашынгтона.

Дзясяткі тэлеграм з усіх куткоў планеты. Сусветныя лідары, кіраўнікі міжнародных арганізацый, члены манаршых сем'яў павіншавалі Кіраўніка дзяржавы і беларусаў з галоўным нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

І. Аліеў: "Беларусь паспяхова ідзе па шляху ўмацавання незалежнасці".

Шчырыя і цёплыя віншаванні на адрас Прэзідэнта і жыхароў краіны прыйшлі ад лідараў дзяржаў СНД. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў пажадаў беларусам міру і дабрабыту, а Аляксандру Лукашэнку - здароўя і поспехаў. "Дружалюбная Беларусь сёння паспяхова ідзе па шляху ўмацавання незалежнасці", - адзначыў прэзідэнт Азербайджана.

Адной з першых павіншавала Беларусь з галоўным святам афіцыйная Масква - адразу дзве тэлеграмы - ад прэзідэнта Пуціна і прэм'ер-міністра Мядзведзева. "Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала адной з найважнейшых перамог, якія атрымалі нашы бацькі і дзяды ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка Расійскай Федэрацыі.

І. Дадон: "У Малдове высока ацэньваюцца дасягненні Беларусі".

Росквіту і дабрабыту жадаюць Беларусі лідары Арменіі, Узбекістана, Кыргызстана, Казахстана, Туркменістана, Малдовы. Прэзідэнт нашай паўднёвай суседкі - Украіны - адзначыў у віншавальным лісце, што наша краіна дэманструе адданасць міру і рэгіянальнай стабільнасці. Развіццё добрасуседскіх адносін з Беларуссю Пётр Парашэнка назваў адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Украіны. Уклад афіцыйнага Мінска і беларускага Прэзідэнта ва ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу адзначыў у тэлеграме і экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

Значны прагрэс у адносінах і перспектывы супрацоўніцтва. Да віншаванняў далучыліся і лідары еўрапейскіх краін. Прэзідэнт Італіі Серджыа Матарэла, да прыкладу, выказаў упэўненасць, што дыялог паміж Беларуссю і ЕС будзе "стымуляваць узбагачэнне двухбаковага супрацоўніцтва".

Э. Макрон: "Жадаю, каб мы змаглі разам працягваць і ўзмацняць гэтую пазітыўную дынаміку".

Найлепшыя пажаданні ад лідараў Сербіі, Балгарыі, Швейцарыі. Аб умацаванні двухбаковых сувязяў гаворыцца ў тэлеграме прэзідэнта Пятай рэспублікі. Стымулам можа стаць назначанае на восень пасяджэнне беларуска-французскай эканамічнай камісіі, адзначае ў лісце Аляксандру Лукашэнку Эмануэль Макрон.

Імператар Акіхата: "Сардэчныя віншаванні і шчырыя пажаданні шчасця і росквіту".

Не засталіся ў баку і манаршыя двары - не толькі Еўропы, але і Азіі. Найлепшыя пажаданні і цёплае прывітанне шлюць беларусам Каралева Лізавета Другая, Кароль Швецыі Карл XVI Густаў і імператар Японіі Акіхіта.

Міралюбную палітыку Беларусі і дасягненні нашай краіны ведаюць і шануюць ва ўсім свеце. Мінск і краіны далёкай дугі раздзяляюць тысячы кіламетраў. Але адлегласць - не перашкода. Віншавальныя тэлеграмы прыходзяць у сталіцу ад лідараў Алжыра, Кубы, Венесуэлы, Турцыі, Сірыі, ААЭ, Ірана, Караля Іарданіі і нават генерал-губернатара Аўстралійскага саюза.

"Беларуская мара" пра шчаслівае жыццё народа, мірную і стабільную дзяржаву ажыццяўляецца ў рэальнасць. Гэта цытата з віншавання лідара КНР Сі Цзіньпіна. Кітай - стратэгічны партнёр Беларусі. Пекін шануе і двухбаковыя адносіны, і асабістую моцную дружбу паміж Сі Цзіньпінам і Аляксандрам Лукашэнкам.

Папа Францыск: "Прашу Бога дараваць падтрымку ў імкненні да агульнай выгады".

Важнасць духоўнай традыцыі народа падкрэсліваецца ў віншаванні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. А прадстаяцель Рымска-каталіцкай царквы Папа Францыск моліцца ў гэтыя дні аб падтрымцы ў імкненні да агульнай выгады для ўсіх беларусаў - гэта радок з тэлеграмы, якая прыйшла з Ватыкана.

"Арганізацыя Аб'яднаных Нацый узбагачаецца шматстатнасцю краін-удзельніц" - піша беларускаму лідару Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Беларусь - дзяржава заснавальнік і актыўны ўдзельнік пляцовак Сусветнай Арганізацыі, аўтар шматлікіх ініцыятыў. У тым ліку па барацьбе з трафікінгам і падтрымцы сям'і.

А. Гутэрыш: "Перадаю самыя цёплыя віншаванні народу Беларусі з нагоды Дня Незалежнасці".

Аноніу Гутэрыш запэўнівае Аляксандра Лукашэнку ў бесперапыннай працы па паляпшэнні эфектыўнасці ААН, прасоўванні міру і ўстойлівага развіцця.

М. Пампеа: "ЗША адданыя падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі".

А Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў у афіцыйнай заяве з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі паведамляе аб падтрымцы суверэнітэту нашай краіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці. "Мы адданыя прасоўванню агульных мэт і ўмацаванню ўзаемаразумення", адзначае кіраўнік амерыканскай дыпламатыі Майк Пампеа. "Хай наступны год будзе годам дабрабыту і міру для дзвюх краін", - жадае афіцыйны Вашынгтон.

Дарэчы, 4 ліпеня ЗША адзначаюць сваё галоўнае дзяржаўнае свята. І ўжо беларускі лідар накіраваў у Белы дом тэлеграму з віншаваннямі. "Спадзяюся на працяг пазітыўнай дынамікі ў адносінах паміж нашымі дзяржавамі і далейшую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў", - гаворыцца ў лісце Аляксандра Лукашэнкі Дональду Трампу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя