Віншаванні з Днём Незалежнасці прыходзяць у адрас Кіраўніка дзяржавы і беларускага народа ад замежных лідараў

3 июля 2019

Віншаванні з Днём Незалежнасці прыходзяць у адрас Кіраўніка дзяржавы і беларускага народа ад замежных лідараў, палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама кіраўніцтва інтэграцыйных аб'яднанняў.

"Нашы народы свята шануюць памяць аб мужнасці і гераізме тых, хто ў суровыя ваенныя гады стаў на абарону Айчыны. Важна, што сувязі братэрскага сяброўства і ўзаемадапамогі, завешчаныя бацькамі і дзядамі, і сёння з'яўляюцца залогам трываласці расійска-беларускіх адносін, - гаворыцца ў віншаванні ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. - Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы будзем і надалей паспяхова развіваць канструктыўнае двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, а таксама ўзаемавыгадныя інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы і на еўразійскай прасторы".

З нагоды Дня Незалежнасці ад імя кітайскага ўрада і народа гэтай краіны, а таксама ад сябе асабіста віншаванні выказаў Старшыня КНР Сі Цзіньпін. "У апошнія гады дзякуючы Вашаму цвёрдаму кіраўніцтву ў Беларусі захоўваецца палітычная стабільнасць, устойлівае развіццё эканомікі, умацоўваецца дабрабыт народа. Агульная моц дзяржавы і яе ўплыў на міжнароднай арэне бесперапынна расце. Кітай як добры сябар і добры партнёр Беларусі шчыра рады гэтаму. Упэўнены, Беларусь дасягне яшчэ большых поспехаў у розных сферах дзяржаўнага будаўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні. Сі Цзіньпін адзначыў, што надае вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін і цэніць паглыбленае сяброўства з Аляксандрам Лукашэнкам.

Віншавальныя пасланні ў адрас Кіраўніка дзяржавы таксама паступілі ад першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і Прэзідэнта гэтай краіны Касым-Жамарта Такаева. "Сёння пад Вашым умелым і мудрым кіраўніцтвам Беларусь упэўнена ажыццяўляе шырокамаштабныя ператварэнні з улікам доўгатэрміновых прыярытэтаў развіцця краіны, якія спрыяюць забеспячэнню ўстойлівага росту, павышэнню яе міжнароднага аўтарытэту і ўмацаванню адзінства беларускага народа. Упэўнены, нашы сумесныя намаганні будуць і надалей накіраваныя на далейшае ўмацаванне сувязі сяброўства паміж народамі дзвюх краін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў духу стратэгічнага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі", - адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.

У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што Беларусь паступальна рухаецца па шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця, адыгрывае ўсё больш актыўную ролю ў вырашэнні міжнародных пытанняў і паглыбленні еўразійскай інтэграцыі.

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон пажадаў Аляксандру Лукашэнку добрага здароўя і новых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Беларусі - міру, дабрабыту і новых дасягненняў на шляху няўхільнага развіцця і прагрэсу. Ён таксама выказаў падзяку за гасціннасць і сардэчнасць, аказаныя падчас нядаўняга афіцыйнага візіту.

Аляксандра Лукашэнку і дружалюбны беларускі народ павіншаваў і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган: "Мы надаём значэнне ўмацаванню і вывядзенню на больш высокія ўзроўні ва ўсіх сферах нашых адносін, якія заснаваны на ўзаемнай павазе і агульнай выгадзе.

У сувязі з гэтым я веру, што Ваш візіт, які адбыўся сёлета ў красавіку, надасць новы імпульс нашым двухбаковым адносінам і яшчэ больш умацуе наша ўзаемнае супрацоўніцтва маючым адбыцца перыядзе".

З нацыянальным святам беларускі народ і Кіраўніка дзяржавы таксама павіншавалі прэзідэнты Азербайджана, Сербіі, Узбекістана, Венесуэлы, Германіі, Рэспублікі Карэя, Аўстрыі, Латвіі, Балгарыі, Венгрыі, ААЭ, Туркменістана, В'етнама, Сінгапура, Дзяржавы Палесціна, Старшыня Дзяржсавета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба.

Віншавальныя пасланні накіравалі Папа Рымскі Францыск, каралева Вялікабрытаніі, каралі Бельгіі і Тайланда, прэм'ер-міністры Расіі і Арменіі, а таксама старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД і выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара АДКБ.