Віншаванні беларускім жанчынам з 8 Сакавіка накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

8 марта 2021
Кветкі, падарункі і кампліменты. Беларускія жанчыны ў гэтыя дні прымаюць віншаванні з самым вясновым святам. Моцны пол рыхтуецца да штурму кветкавых магазінаў. Напярэдадні віншаванні прымалі ад працоўных калектываў, да святочнага марафона падключыліся і інспектары ДАІ - спыненне дарожнага патруля не для праверкі, а для цёплых слоў. Па традыцыі віншаванні беларускім жанчынам з 8 Сакавіка накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 

Дарагія суайчынніцы!

Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам - Днём жанчын.

Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям'я, радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаеце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні.

У гісторыі краіны і народа бывалі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, кахання, паразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых распачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка