Віншаванне ўдзельнікаў XXIII Міжнароднага кінафоруму Залаты Віцязь

22 мая 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XXIII Міжнароднага кінафоруму Залаты Віцязь, які праводзіцца ў Томску, з адкрыццём гэтага форуму.


Амаль чвэрць стагоддзя гэтае свята мастацтва захоўвае вернасць выдатнаму дэвізу - За маральныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека. Пад свае сцягі Залаты Віцязь нязменна збірае выдатных майстроў кіно, чыя творчасць спрыяе сцвярджэнню ў сучасным грамадстве сапраўдных маральных і эстэтычных каштоўнасцяў, умацаванню славянскага адзінства, развіццю сяброўства і супрацоўніцтва паміж усімі народамі, - гаворыцца ў віншаванні.


Цяперашні кінафорум працягвае і ўзбагачае гэтыя славутыя традыцыі. Уключаныя ў яго праграму фільмы з розных краін свету аб'ядноўвае адна важная агульная рыса - імкненне з дапамогай кінамастацтва несці людзям святло праўды і высокай духоўнасці. Беларускія кінематаграфісты пакажуць на фестывалі свае новыя работы, якія прысвячаюцца яго высакародным мэтам і абуджаюць у гледачах самыя светлыя і добрыя пачуцці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што XXIII Міжнародны кінафорум Залаты Віцязь стане яркай падзеяй у культурным жыцці, падорыць усім яго ўдзельнікам і гасцям шмат творчых адкрыццяў і незабыўных сустрэч.