Віншаванне ўдзельнікам XXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад

7 ноября 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў XXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад з адкрыццём форуму.

Трэцяе дзесяцігоддзе сваёй гісторыі Лістапад пачынае як аўтарытэтны форум, чыя высокая місія захавання маральных і эстэтычных ідэалаў кінематографа, падтрымкі наватарскіх пошукаў сучасных рэжысёраў знаходзіць водгук ва ўсім свеце, - гаворыцца ў віншаванні.

Цяперашні фестываль сабраў у беларускай сталіцы як праслаўленых майстроў, так і таленавітых дэбютантаў, іх работы дэманструюць шырокую панараму сучасных мастацкіх дасягненняў.

Упэўнены, што Лістапад і ў далейшым будзе служыць справе развіцця кіно як мастацтва, накіраванага на духоўнае ўзвышэнне чалавека, а таксама ўмацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі, - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю натхнення, поспехаў, незабыўных праглядаў і цікавых дыскусій.