Віншаванне удзельнікам і гасцям XV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

5 июня 2015
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з адкрыццём форуму.

"Гэты ўнікальны творчы форум сёння па праву можна лічыць адным з буйнейшых і значных у Беларусі. Кожны год ён развівае і ўзбагачае свае добрыя традыцыі па папулярызацыі айчыннага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Праграма сёлетняга фестывалю раскрывае шырокую панараму творчых дасягненняў у сферы сучаснай песні і паэзіі, дорыць радасць сустрэч з вядомымі артыстамі, паэтамі, кампазітарамі і адкрывае новыя зорныя імёны.

"Сімвалічна, што менавіта ў Год моладзі ў рамках фестывальнай праграмы праводзіцца юбілейны XV Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што фестываль чарговы раз пацвердзіць свой высокі статус сапраўднага свята мастацтваў.

Аляксандр Лукашэка пажадаў канкурсантам яркіх і ўдалых выступленняў, а ўсім удзельнікам і гасцям -здароўя, поспехаў, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.