Віншаванне Святлане Саханенцы з заваяваннем трэцяга залатога медаля на Паралімпійскіх гульнях

17 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Святлану Саханенку з заваяваннем трэцяга залатога медаля на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

"Віншую з бліскучым выступленнем, якое прынесла нашай краіне чацвёртае золата Паралімпійскіх гульняў 2018 года", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта значны вынік, дасягнуты дзякуючы волі да перамогі і самаахвярнасці спартсменаў, лідараў, эфектыўнай працы трэнерскага складу.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць усёй камандзе за паказаныя вынікі і пажадаў поспеху ў эстафетных гонках. "Мы ганарымся вамі!" - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.