Віншаванне супрацоўнікам і ветэранам Камітэта дзяржаўнага кантролю

1 августа 2014

Паважаныя таварышы!


Віншую вас з 95-годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі!


Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю ўносяць значны ўклад у вырашэнне пытанняў агульнанацыянальнага развіцця, умацаванне фінансавай дысцыпліны і павышэнне адказнасці структур улады розных узроўняў.


Ад вашай кампетэнтнасці, адданасці службоваму абавязку і асабістай прыстойнасці шмат у чым залежыць забеспячэнне сацыяльных правоў грамадзян і іх давер дзяржаўнай уладзе.


Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам, якія, з гонарам выканаўшы службовы і грамадзянскі абавязак, стварылі ў суверэннай Беларусі эфектыўную сістэму дзяржаўнага кантролю.


Развіваючы свае лепшыя традыцыі, Камітэт упэўнена рэалізуе прадастаўленыя яму паўнамоцтвы і адыгрывае важнейшую ролю ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны.


Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы!


Аляксандр Лукашэнка