Віншаванне са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі

4 марта 2017

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Віншую вас са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі.

Гэтае свята сімвалізуе павагу да найлепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся шматлікімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Адзначаючы векавы юбілей, мы па праве ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю.

Выбраўшы нялёгкую і мужную прафесію, вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі - абароне інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою грамадзян. Перакананы, застаючыся вернымі прысязе, вы з гонарам выканаеце свой абавязак.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам органаў унутраных спраў - людзям, якія самааддана служылі Айчыне. Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у краіне і працягвае іх справу, упісваючы новыя слаўныя старонкі ў гісторыю Беларусі.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім супрацоўнікам міліцыі, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць нашай Радзімы!

Аляксандр Лукашэнка