Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Раством Хрыстовым

7 января 2016
Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта светлае свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе перамогу сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці.

Для многіх людзей Раство Хрыстова дапамагае далучацца да вечных каштоўнасцей. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення. Кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, ствараць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Няхай калядныя дні падораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і прыемныя ўспаміны. Няхай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме.

Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка