Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Раством Хрыстовым.
Гэтае вялікае свята дорыць святло і радасць хрысціянам усяго свету, сімвалізуе здабыццё чалавецтвам надзеі на лепшае, маральна дасканалае жыццё. Сёння паўсядзённыя зямныя клопаты адыходзяць на другі план і сэрца напаўняецца верай і любоўю.
Раство Хрыстовае нязменна сведчыць нам аб перамозе міласэрнасці і дабрыні.
Гэтымі святочнымі днямі мы звяртаемся да вечных каштоўнасцяў, што ляжаць у аснове хрысціянства, і праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму праз любоў да блізкага, імкненне да міру, справядлівасці, духоўнасці і згоды.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай апраўдаюцца ўсе чаканні і спраўдзяцца самыя запаветныя мары.
Аляксандр Лукашэнка.














