Віншаванне з Ражджаством Хрыстовым

25 декабря 2015
Дарагія суайчыннікі! 

Маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфарміраваны хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці. Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі. 

Адклікаючыся на гэты заклік ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, мы павінны сумеснымі намаганнямі ўмацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, садзейнічаць развіццю адносін міру і добрасуседства. 

Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання. 

Няхай у Вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем'ях пануюць любоў і ўзаемапавага, у душы будзе мір і шчасце. 

Аляксандр Лукашэнка