Віншаванне са святам працы

30 апреля 2016

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам працы!

Па добрай традыцыі гэтая дата ў Беларусі адзначаецца яркімі маляўнічымі ўрачыстасцямі, з асаблівай павагай да тых, хто сваімі розумам і талентам стварае галоўныя каштоўнасці на Зямлі.

Дзякуючы паважліваму стаўленню нашага грамадства да працоўных, імкненню жыць у міры і згодзе, дзяржава паспяхова развіваецца і дае кожнаму чалавеку ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Высокая кваліфікацыя работнікаў набывае ўсё большае значэнне ў сучаснай эканоміцы і служыць надзейным падмуркам для дабрабыту нашых сем'яў. Сёння вельмі патрэбныя прафесіяналы, чый узровень ведаў і навыкаў адпавядае сучасным патрабаванням.

Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы ўмацуем нашу краіну, зробім яе камфортнай і прывабнай. Няхай гэтае цудоўнае свята надасць вам аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыць стымулам да далейшага развіцця і працвітання.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка