Віншаванне з Вялікаднем

5 мая 2013
Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!


Сардэчна віншую вас з Вялікаднем.


Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спачуванні.


У гэтыя светлыя веснавыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных адносін. Вялікдзень аб'ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Айчыны.


Няхай свята Уваскрэсення Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, умацоўвае ў дамах і сем'ях мір і ўзаемаразуменне.


Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця і працвітання.


Аляксандр Лукашэнка