Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

19 апреля 2020
Дарагія суайчыннікі! 

Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым. 
Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць. 
Хрысціянства вякамі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне блізкаму. 
Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў. 

Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем'і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту. 

Аляксандр Лукашэнка