Віншаванне з Вялікаднем хрысціянам Беларусі

11 апреля 2020
Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым. Светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць нам пра выратавальную надзею, стваральную міласэрнасць і ўсёабдымную любоў, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.

Мы шчыра дапамагаем блізкім, абараняем слабых, аб'ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі будуем будучыню, у якой ёсць годнае месца кожнаму чалавеку.

Хай узнёслыя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным падмуркам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой доўжыцца як мага даўжэй.

Хачу пажадаць вам душэўнага цяпла, узаемаразумення ў сямейным коле, поспехаў ва ўсіх справах.

Аляксандр Лукашэнка