Віншаванне з адкрыццём ХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

7 июня 2013

Удзельнікам і гасцям ХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі


Дарагія сябры!


Сардэчна віншую вас з адкрыццём ХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.


За гады свайго існавання фестываль ператварыўся ў маштабнае мерапрыемства, якое ўносіць важкі ўклад у развіццё і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, дорыць шматлікім гледачам радасць сустрэч з любімымі артыстамі. Знакавай падзеяй фестывальнага жыцця з'яўляецца конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які адкрывае новыя імёны таленавітых спевакоў і спрыяе далучэнню нашай моладзі да лепшых узораў нацыянальнага музычнага мастацтва.


Упэўнены, што сёлетні фестываль будзе багаты на яркія мастацкія мерапрыемствы і цікавыя сустрэчы, годна прадставіць яркую палітру сучаснай беларускай музыкі і дасягненняў майстроў літаратуры, стане адметнай з'явай у культурным жыцці Беларусі.


Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і добрага настрою.


Аляксандр Лукашэнка