Віншаванне з Днём ведаў

1 сентября 2015

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў.

Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. Дарослым гэтае свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, старых таварышаў, шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. А для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршыняў ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Але ў першую чаргу гэта свята першакласнікаў, бо кожны з нас праз усё жыццё праносіць успаміны пра той дзень, калі ўпершыню пераступіў школьны парог.

1 Верасня - гэта выдатная падстава выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя іграе выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.

Веды, культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і росквіту дзяржавы. Таму ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.

Ад усёй душы жадаю ўсім школьнікам і студэнтам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў часам тварэння і натхнення, а кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці.

Са святам!

Аляксандр Лукашэнка