Дарагія суайчынніцы!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным веснавым святам - Днём жанчын.
Мы аддаём даніну глыбокай павагі і захаплення маці, жонкам, дочкам, сёстрам, калегам. Удзячныя ім за разуменне і падтрымку, спакой і ўтульнасць у доме, усмешкі нашых дзяцей і цяпло любячых сэрцаў. Ваша жыццёвая мудрасць, душэўнасць і спагадлівасць робяць жыццё прыгажэйшым і дабрэйшым.
Спакон веку з'яўляючыся захавальніцамі дамашняга ачага, сямейнага шчасця і дабрабыту, сёння вы рэалізуеце свае лепшыя якасці і ў прафесійнай сферы, актыўна ўдзельнічаеце ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краіны. Дзяржава ўдзячна вам за стваральную працу ў імя роднай Айчыны.
Няхай гэты светлы святочны дзень падорыць вам выдатны настрой, натхненне і радасць сустрэч з блізкімі.
Здароўя вам, міру, згоды і любові.
Аляксандр Лукашэнка