Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 февраля 2018

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! 

Дарагія суайчыннікі! 

Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

Гэта свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць найлепшых традыцый служэння сваёй краіне. 

Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, беражліва захоўваем памяць аб загінуўшых. З удзячнасцю ўспамінаем доблесць ваеннаслужачых даваеннага перыяду, франтавікоў, салдат і афіцэраў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якая стала асновай Узброеных Сіл нашай суверэннай дзяржавы. 

Сёння ў краіне створана прафесійная, добра аснашчаная армія, якая здольна не толькі гарантаваць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з'яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці. Тысячы юнакоў прайшлі загартоўку ва Узброеных Сілах і з удзячнасцю ўспамінаюць свае армейскія гады. 

Сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, дэманструе высокую зладжанасць і баявое майстэрства. 

Перакананы, што ў нашай краіне Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі. 

Жадаю ўсім шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі! 

Аляксандр Лукашэнка