Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны

23 февраля 2014

З Днём абаронцаў Айчыны воінаў, ветэранаў Узброеных Сіл і ўсіх беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэтае свята стала сапраўды народным. Яно сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі роднай краіны. Сёлета, калі адзначаецца 70-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, мы перажываем асаблівыя пачуцці падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранілі нашу незалежнасць. Іх подзвіг - прыклад для новых пакаленняў абаронцаў Радзімы, - гаворыцца ў віншаванні.