Віншаванне з Днём настаўніка

1 октября 2017

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём настаўніка.

У жыцці кожнага з нас ёсць настаўнікі, чые мудрасць, душэўная шчодрасць і добрая парада дапамагаюць пазнаваць гэты дзіўны свет, знаходзіць маральныя і духоўныя арыенціры, пераадольваць цяжкасці і дасягаць перамог.

Высакародная, адказная, праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай. Адкрываючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фарміруеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі.

Сучаснае адукацыйнае асяроддзе, як жывы арганізм, пастаянна развіваецца - укараняюцца новыя тэхналогіі і метады навучання. Нязменнымі застаюцца толькі роля і аўтарытэт педагога. Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны падмурак нашай краіны.

Перакананы, ваш энтузіязм, бязмежнае цярпенне і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць годным прыкладам для маладога пакалення.

Жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, таленавітых і захопленых вучняў!

Аляксандр Лукашэнка