Словы падзякі за нялёгкую працу і за тое, чаму навучылі, сёння гучаць на адрас беларускіх педагогаў. Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка наша краіна адзначае Дзень настаўніка. З прафесійным святам педагагічных работнікаў павіншаваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі - фарміраванню асобы дзіцяці.
Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складаецца будучыня ўсёй краіны.
Сёння ўсе вы - выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.
Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.
У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка













