Віншаванне з Днём настаўніка

2 октября 2016
Дарагія сябры!

Мы гаворым словы шчырай удзячнасці нашым настаўнікам, людзям, якія дзяліліся з намі вопытам і ведамі, дапамагалі раскрыць здольнасці і знайсці сваю дарогу ў жыцці.

Прафесія настаўніка прад'яўляе да чалавека высокія патрабаванні. Бо педагог заўсёды на вачах, ён з'яўляецца для вучняў аўтарытэтам і павінен служыць для іх прыкладам, а гэта патрабуе ад вас эрудыцыі, творчага падыходу і пастаяннага самаўдасканалення.

Перад сучаснай сістэмай адукацыі стаяць выключна важныя задачы - не толькі навучыць, але і выхаваць маладое пакаленне працавітым, культурным, здаровым і маральным. Прывіць яму любоў да роднай зямлі, павагу да духоўных каштоўнасцей нашага народа, імкненне стаць сапраўднымі майстрамі сваёй справы.

Дзякуй за вашу працу, цярпенне і дабрыню, за актыўную жыццёвую пазіцыю і работу на карысць будучыні Беларусі.

Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Са святам!

Аляксандр Лукашэнка