Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабісты склад, ветэранаў мытнай службы Беларусі з Днём мытніка і 25-годдзем з дня стварэння мытнай службы Беларусі.
"На працягу чвэрці стагоддзя вы пільна кантралюеце знешнегандлёвыя таварныя патокі краіны, укараняеце сучасныя тэхналогіі надгляду, ствараеце спрыяльныя ўмовы для добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічных сувязяў, процідзейнічаеце трансмежнай злачыннасці і кантрабандзе", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што беларускія мытнікі і надалей будуць годна выконваць свой службовы абавязак, пісьменна і аператыўна вырашаць дзяржаўныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў рэспублікі.














