Віншаванне з Днём працаўнікоў гандлю

27 июля 2014

Дарагія сябры!


Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём працаўнікоў гандлю і 90-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства гандлю.


Ваша галіна ўносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё эканомікі краіны і іграе важную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі. Ад вашага прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці шмат у чым залежыць настрой і дабрабыт людзей. Усмешка і ўвага прадаўца - заклад задаволенасці пакупнікоў.


Беларускі гандаль упэўнена развіваецца. Адкрываюцца сучасныя магазіны, прапаноўваецца вялікі асартымент тавараў і паслуг. Здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дазваляе ўплываць на цэны і павышаць якасць працы.


Шчыра жадаю падзякаваць ветэранам галіны. Шматлікія гады вы аддалі сваёй працы, а зараз з'яўляецеся дасведчанымі настаўнікамі моладзі.


Жадаю ўсім працаўнікам гандлю моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.


Аляксандр Лукашэнка