Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі

15 ноября 2014

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Развіццё і працвітанне краіны, дасягненне яе харчовай бяспекі немагчыма без эфектыўнай работы ўсяго аграпрамысловага комплексу. Нягледзячы на няпростыя прыродныя ўмовы, Беларусь стабільна задавальняе сваю патрэбнасць у прадуктах харчавання і значную частку сельскагаспадарчай прадукцыі пастаўляе на экспарт.

У гэтым годзе сабраны добры ўраджай збожжа, павялічана нарыхтоўка травяных кармоў, створана трывалая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці. Усё гэта заслугі сельскіх працаўнікоў, якія годна сустракаюць сваё свята.

Жадаю вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця і новых працоўных дасягненняў на карысць нашай краіны.

Нізкі вам паклон за вашу працу.

Аляксандр Лукашэнка