Віншаванне з Днём пагранічніка

28 мая 2014

Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь


Паважаныя таварышы!


Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём пагранічніка!


Граніцы нашай Радзімы з'яўляюцца тым святым месцам, дзе выяўляецца трываласць нашай суверэннай дзяржавы, рэальная здольнасць забяспечыць яе абарону і тэрытарыяльную цэласнасць.


Ратная слава воінаў у зялёных фуражках стваралася на ўсіх этапах гісторыі нашай краіны. Навечна застанецца ў памяці мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пагранічнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзе якога адзначаецца сёлета.


Упэўнены, што сваім прафесіяналізмам, імкненнем беззапаветна служыць беларускаму народу органы пагранічнай службы і ў далейшым будуць надзейна забяспечваць недатыкальнасць нашых граніц.


Асаблівыя словы падзякі і пажаданні даўгалецця ветэранам-пагранічнікам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне граніц Айчыны.


Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.


Аляксандр Лукашэнка