Віншаванне з Днём пагранічніка

28 мая 2020
Сёння ў беларускіх пагранічнікаў прафесійнае свята. Камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы граніц першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы граніцы Радзімы сёння, вы працягваеце славутыя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны - цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы. Перакананы, што дзякуючы істотным ператварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і сталай баявой гатовасці асабовага складу, мужнасці і адвазе супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай абаронай", - гаворыцца ў віншаванні.