Віншаванне з Днём Перамогі

9 мая 2014
Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі - вялікім і свяшчэнным для кожнага з нас святам.

69 працоўных, гераічных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў салютаў 45-га года. Але тая вясна застаецца вечным сімвалам бяспрыкладнага подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькаў.

Вялікая Айчынная вайна ўпісана ў скрыжалі гісторыі як лютае процістаянне двух сусветаў і дзвюх ідэалогій - гуманізму і нацызму. Мы ніколі не забудзем, што менавіта народы Савецкага Саюза ўнеслі вырашальны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі.

Ніякія пакуты і выпрабаванні не змаглі зламаць баявы дух савецкіх людзей. На фронце, у партызанскіх лясах, у падполлі і працоўным тыле яны ўсе як адзін мужна і самааддана змагаліся з ворагам.

І перамаглі! Адстаялі краіну. Узнялі яе з руін і попелу, пабудавалі магутную эканоміку, стварылі перадавую навуку і багатую культуру. Іх здзяйсненні - той фундамент, на якім мы будуем сваю суверэнную дзяржаву.

У гэтыя дні ўся Беларусь стаіць на ганаровай, удзячнай варце, ушаноўваючы герояў Перамогі. Мы бязмерна ўдзячныя вам, паважаныя ветэраны, і як самы каштоўны здабытак захоўваем ваш галоўны запавет - любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам, з'яднанымі і адзінымі, каб ніхто не мог унізіць беларусаў, падпарадкаваць іх сваёй варожай волі. Беларускі народ - народ-пераможца. І гэта пачуццё служыць крыніцай нашага гонару і сілы.

Жадаю ўсім вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой.

Са святам! З Днём Перамогі!

Аляксандр Лукашэнка