Віншаванне з Днём Перамогі

7 мая 2016

Дарагія суайчыннікі! 

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. 

Беларусь першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. У адзіным страі з брацкімі народамі Савецкага Саюза беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай Перамогі, вызваляючы родную зямлю і краіны Еўропы ад фашысцкага прыгнёту, а вярнуўшыся да мірнага жыцця, аднавілі разбураныя гарады і спаленыя вёскі. 

У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон! 

Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў - тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты. 

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. 

Аляксандр Лукашэнка